Ёсць паэты, якiя пiшуць творы, каб потым з iх выдаць
выбранае, але ёсць паэты,
што пiшуць толькi выбранае.
Да такiх належыць
Максiм Багдановiч.
Максiм Танк
У кожнай лiтаратуры ёсць паэты i пiсьменнiкi, якiмi ганарацца нашчадкi. У беларускай лiтаратуры да такiх адносiцца Максiм Багдановiч. Беларускi паэт, публiцыст, лiтаратурны крытык, перакладчык, лiтаратуразнавец, адзiн са стваральнiкаў беларускай лiтаратуры i сучаснай лiтаратурнай беларускай мовы.
9 снежня ў бiблiятэцы санаторыя «Сосны» для вучняў г. Чэрыкава прайшла лiтаратурная вечарына, прысвечанная 130-годдзю з дня нараджэння Максiма Багдановiча.