«Якія знаёмыя назвы і словы, якая родная цудоўная мова!»

«Якія знаёмыя назвы і словы, якая родная цудоўная мова!»

01.03.2021 Выкл. Автор ...

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы у санаторыі «Сосны» праводзіўся моўны турнір для вучняў ГУО «Пачэпаўскі УПК дзіцячы сад – сярэдняя школа», галоўнай задачай якога было паказаць, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе юнацтва на творчыя ініцыятывы. У праграме турніра ўдзельнічалі дзве каманды: «Мірныя» і «Шустрыкі». 3 лікам 36:34 перамаглі «Мірныя».
Навучэнцы праявілі сябе, выпрабоўваючы сілы ў інтэлектуальных конкурсах «Прыказкі, загадкі , фразеалагізмы беларускага народа», «Чужое слова сярод «сваякоў», у творчым турніры перакладчыкаў, у веданні літаратуры, гісторыі, геаграфіі сваёй роднай Беларусі.

Iнна Ладзісава, бібліятэкар санаторыя «Сосны».
Фота аўтара.

печать